СУПОЛЬНАСЦЬ
Лічбавыя тэхналогіі – наш ландшаўт.
Інтэрнэт – наша мора.
Супольнасці – наша усё!”
Фаланстэр – каманда сацыяльных гікаў, людзей, якія імкнуцца змяніць наша грамадства, разварушыць яго. Мы сацыяльныя наватары і эксперыментатары, наша місія распаўсюджваць новыя формы ўзаемадзеяння ўнутры супольнасцяў, дапамагаюць супольнасцям сфармавацца і ўзмацніцца.
З дапамогай адкрытых і свабодных лічбавых і гуманітарных тэхналогій мы імкнемся дасягнуць больш аўтаномнага і дынамічнага беларускага грамадства, актыўна ўключанага ў стварэнне законаў, у развіццё і прыняццё рашэнняў.
Вынікам нашай дзейнасці становіцца шырокае выкарыстанне адкрытага свабоднага кода, жалеза, кантэнта, празрыстых падыходаў кіравання і прыняцця рашэнняў, а таксама прынцыпаў адкрытай культуры ў жыцці грамадства.
Ідэйны натхняльнік і каардынатар. Мару і раблю, каб Фаланстэр стаў супольнасцю сацыятэхнікаў. Вывучаю і дзялюся ведамі ў gnu linux, drupal і інш. Даследую тэхналогіі электроннага ўдзелу, мэшсеткі і аўтарскае права. Веру, што ўсё магчыма.
У Фаланстэры з самага пачатку. Праводзіў эканамічны гурток і клуб вывучэння ангельскай мовы. Удзельнічаў у стварэнні “Дапаможніка раварыста”. Адказваю за фінансы арганізацыі.
Ствараю адкрытую культуру: дызайн, відэа, тэксты і выявы пад свабоднымі ліцэнзіямі. Адказваю за чысціню і ўтульнасць “касмічнага карабля“. Мая мара: стварыць і супольна падтрымліваць аўтаномны інтэрнэт (мэш-сетку) у Беларусі.
Працую з кодам і архітэктурай прыкладанняў, уношу свае ідэі ды прапановы, уключаюся ў абмеркаванне.
Дызайню iнтэрфейсы, задаю слушныя пытаннi, раблю прапановы і ўдзельнічаю ў прыняцці рашэнняў.
Лаўлю моманты дзьвіжу Фаланстэра праз аб’ектыў фотакамеры. Радуюся грунтоўнай камунікацыі ў камандзе. Напаўняюся новымі ведамі. Фатаграфую, дызайню, натхняюся мазгаштурмамі і новым вопытам. Цікавым вопытам (=
