Дзякуй усім аўтарам, чые фота мы выкарысталі на сайце!
ПРАВІЛЫ КАРЫСТАННЯ САЙТАМ
Ніжэй апісаны ўмовы для тых, хто хоча карыстацца або дадаваць (пісаць/фатаграфаваць/здымаць) новае змесціва на сайт:
Вы можаце капіраваць, распаўсюджваць, рэміксаваць, адаптаваць змесіца і ствараць вытворныя творы (тэкст, фота, відэа), у тым ліку для камерцыйных патрэб да таго часу, пакуль вы прытрымліваецеся гэтых жа ўмоваў у дачыненні да сваіх новых твораў, пабудаваных на аснове твораў, якія не пазначаны іншымі умовамі. Усе новыя творы, або творы, створаныя па замове, будуць адпавядаць тым жа ўмовам. Тэкст ліцэнзіі чытайце на старонцы Creative Commons Attribution Share-Alike 4.0 International.
На арыгінальнае змесціва сайта забараняецца выкарыстоўваць любыя тэхнічныя сродкі, які будуць абмяжоўваць доступ да гэтага змесціва. Варта адзначыць, што змесціва з іншых рэсурсаў распаўсюджваецца па правілах гэтых рэсурсаў і агаворваецца асобна.
У дадатак да вышэй апісаных правілаў, Фаланстэр падтрабуе ў дачыненні да сваіх фотаздымкаў ставіць імя аўтара, назву сайта falanster.by пад тэкстам артыкула, або пад назвай тэкста артыкула, або пад фота непасрэдна, пазначаючы імя аўтара, якое з’яўляецца прамой спасылкай на старонку, дзе змешчаны твор. Калі фота трапляе ў галерэю, пазнака аўтарства павінна быць непасрэдна пад фота.
Праз сайт Фаланстэра вы можаце зрабіць грашовы ўнесак. Грошы будуць прымацца як добраахвотныя ахвяраванні на дзейнасць Арганізацыі. Зварот грашовых сум, калі вы ўжо здзейснілі ахвяраванне, не ажыццяўляецца
Дзякуй усім аўтарам, чые фота мы выкарысталі на сайце!
